vilnia-by.com

vilnia-by.com

16 лютага цягнік Мінск — Вільня прыбыў на станцыю Ашмяны ў 21:45. Аднак у адной з кабінак, дзе былі машыністы, пагасла святло — тэхніка перастала працаваць, таму цягнік не маглі завесці.

Прыйшоў цеплавоз са станцыі Залессе, які прычапіў дызель-цягнік і скрануў яго з месца.

«Пасажыры не пераймаліся, што цягнік стаіць, — гаворыць начальнік станцыі Ашмяны Ларыса Раціна. — У вагонах было цёпла, гарэла святло».

Аправіўся цягнік са станцыі Ашмяны ў 23 гадзіны 53 хвіліны. Ён прастаяў каля дзвюх гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?