Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, канцлер ФРГ Ангела Меркель і ўкраінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка абмеркавалі па тэлефоне ўхвалены ў Мінску комплекс мер па мірным урэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе itar-tass са спасылкай на прэс-службу Крамля.

«Закраналіся, у прыватнасці, пытанні, якія тычацца рэжыму спынення агню, адводу бакамі цяжкіх узбраенняў, а таксама сітуацыя ў раёне горада Дэбальцава», — гаворыцца ў паведамленні Крамля.

Акрамя таго, лідары абмяняліся думкамі адносна ролі місіі АБСЕ.

Яны дамовіліся аб працягу кантактаў у розных фарматах з мэтай садзейнічання выкананню мінскіх дамоўленасцей.

Напярэдадні позна ўвечары Ангела Меркель, Пятро Парашэнка і прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд правялі яшчэ адны тэлефонныя перамовы, у ходзе якіх выказалі занепакоенасць у сувязі з працягам баёў у раёне Дэбальцава.

Яны таксама выступілі за забеспячэнне свабоднага доступу назіральнікаў ад АБСЕ ў раён баявых дзеянняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0