У СМІ апублікаваныя пункты дакумента, падпісанага ў Мінску па выніках сустрэчы кіраўнікоў «нармандскай чацвёркі». 

Так, паводле звестак расійскага выдання «Коммерсант», дакумент, падпісаны ў Мінску, прадугледжвае:

— адвод цяжкіх узбраенняў павінен пачацца не пазней другога дня пасля спынення агню і завершыцца на працягу 14 дзён;

— зона бяспекі для цяжкай артылерыі ў Данбасе павінна складаць ад 50 да 140 км;

— АБСЕ павінна забяспечыць эфектыўны маніторынг і верыфікацыю рэжыму спынення агню з першага дня адводу тэхнікі;

— забеспячэнне памілавання і амністыі шляхам ўвядзення ў сілу закона, які забараняе пераследу і пакарання асоб у сувязі з падзеямі, што мелі месца ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей Украіны;

— Канстытуцыйная рэформа на Украіне павінна быць праведзена да канца 2015 г.;

— вывад тэрыторыі Украіны ўсіх замежных ўзбраенняў, фармаванняў, тэхнікі і наймітаў пад наглядам АБСЕ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?