kommersant.eu

kommersant.eu

Пасля 12:00 адбыўся выхад кіраўніка Расіі Уладзіміра Пуціна да журналістаў.

Пуцін заявіў, што Кіеў адмаўляецца размаўляць наўпрост з кіраўнікамі «ЛНР» і «ДНР».

Пуцін дадаў, што было дамоўлена, што з 00:00 15 лютага будзе спынены агонь, а таксама заявіў пра неабходнасць канстытуцыйнай рэформы на Данбасе.

Будзе ўлічвацца ўвядзенне ў дзеянне пагадненняў пра асаблівы статус тэрыторый, а таксама гуманітаныя пытанні, дадаў Пуцін.

«Будзем сыходзіць з таго, што ўсе бакі праявяць стрыманасць», — сказаў ён.

Кіраўнік Расіі заклікаў зрабіць усё для таго, каб развядзенне войск прайшло без кровапраліцця.

Пуцін сказаў, што падпісаны адзін дакумент «Комплекс мер, скіраваных на імплентацыю мінскіх дамоўленасцей».

Пуцін дадаў, пасля заўвагі яго прэс-сакратара Дзмітрыя Пяскова, што адзін дакумент «не падпісны» — сумесны дакумент кіраўнікоў Францыі, Расіі, Украіны і канцлера Германіі, што «мы падтрымліваем гэты працэс [міру]».

Пуцін у холе размаўляе з паслом Сурыкавым і міністрам Лаўровым, потым паабдымаўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0