Уладзімір Пуцін прыме ўдзел у саміце «нармандскай чацвёркі» ў Мінску, паведаміла прэс-служба расійскага прэзідэнта.

Раней пра свой намер наведаць беларускую сталіцу заявілі французскі і ўкраінскі прэзідэнты Франсуа Алянд і Пятро Парашэнка, а таксама германскі канцлер Ангела Меркель.

Чакаецца, што лідары абмяркуюць пытанні спынення агню і вываду цяжкіх узбраенняў, а таксама стварэнне дэмілітарызаванай зоны на ўсходзе Украіны.

Акрамя таго, агенцтва РІА Навіны паведамляе, што ў Мінск прыбудзе і міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

«Мяркуючы па тым, што ў Мінск прыязджаюць і кіраўнікі МЗС другіх краін, мабыць, у іх сярод іншых мерапрыемстваў будзе нейкая і свая сустрэча», - цытуе агенцтва прадстаўніка расійскага пасольства ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?