Генеральны пракурор Расіі Юрый Чайка заявіў, што адказ на ўкраінскі запыт пра арышт і выдачу экс-прэзідэнта Віктара Януковіча і шэраг яго паплечнікаў будзе дадзены ва ўстаноўленым парадку, і ён будзе адмоўным. Пра гэта ён сказаў у аўторак у Маскве.

«Мы абавязкова адкажам на запыт нашых калегаў з генпракуратуры Украіны. Адказ будзе адмоўным, бо бачым у крымінальным пераследзе гэтых асоб палітычныя матывы», — сказаў Чайка.

Ён нагадаў, што расійскае заканадаўства і міжнародна-прававыя дакументы загадваюць не выдаваць замежных краінах асоб, крымінальны пераслед якіх носіць палітычны характар.

«У сваіх дзеяннях мы таксама будзем зыходзіць з нашага нацыянальнага заканадаўства і нормаў міжнароднага права», - адзначыў генпракурор Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?