Салігорскім раённым аддзелам Следчага камітэта па матэрыялах супрацоўнікаў аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Салігорскага РАУС распачата крымінальная справа ў дачыненні да мясцовай жыхаркі, 1980 года нараджэння, якая падазраецца ў прысваенні і растраце маёмасці ў буйным памеры, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Устаноўлена, што падазраваная, якая працавала кіяскёрам у Салігорскім аддзяленні «Мінскблсаюздрука» і з'яўляючыся матэрыяльна-адказнай асобай, на працягу 2014 г. прысвойвала даручаныя ёй, у сілу службовых абавязкаў, таварна-матэрыяльныя каштоўнасці на суму каля 75 млн рублёў.

У ходзе першапачатковых следчых дзеянняў жанчына дала прызнальныя паказанні і, усвядоміўшы віну, добраахвотна пакрывае прычыненую шкоду.

Крымінальная справа расследуецца па ч. 3 арт. 211 (прысваенне і растрата маёмасці асобай, якой яна даверана, здзейсненае ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0