Аэрапорт Мінск-1 будзе закрыты да 1 ліпеня 2015 года.

Пра гэта ў інтэрв’ю праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1» заявіў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

Што да авіярамонтнага завода, то, паводле яго словаў, ён яшчэ будзе працаваць і частку паласы выкарыстаюць для пасадкі самалётаў, якія будуць прыходзіць на рамонт.

Графікі ўзвядзення «Мінск-Свет» будуць зацверджаныя на бліжэйшым тыдні. Шматфункцыянальны комплекс будзе ўключаць у сябе міжнародны фінансавы цэнтр, будынкі грамадска-дзелавога прызначэння, жылую забудову, а таксама інжынерную, транспартную і сацыяльную інфраструктуру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?