На сустрэчы лідараў ЗША і ФРГ абмяркуюць пастаўкі зброі Украіне. Аб гэтым піша Bloomberg са спасылкай на крыніцы ў амерыканскай адміністрацыі.

Адмова Германіі ў пастаўках зброі украінскім ваенным, якія змагаюцца супраць расійскіх баевікоў, можа ўзмацніць ціск Кангрэса ЗША на прэзідэнта ЗША Барака Абаму з патрабаваннямі даць зброю насуперак волі еўрапейскіх саюзнікаў, піша выданне. Крыніцы паведамілі журналістам, што сам Абама выступае супраць ўзбраення Украіны, але ціск на яго расце. Абама ўвогуле па натуры схільны марудзіць з такімі рашэннямі і не будзе санкцыянаваць паставак, пакуль канцлер Нямеччыны Ангела Меркель выступае супраць любых аднабаковых паставак зброі.

Амерыканскі чыноўнік з атачэння прэзідэнта адзначыў, што Абама вырашыць пытанне прадастаўлення зброі пасля сустрэчы з Меркель. Меркель раней заклікала да дыпламатычнага вырашэння праблемы.

Сенатары-рэспубліканцы, якія ўдзельнічалі ў Мюнхенскай канферэнцыі, выказалі абурэнне з нагоды пазіцыі Меркель. «Яна падрывае магчымасць для ўкраінскага народа мець лепшае, апошні шанец захаваць сваю краіну цэласнай», — заявіў сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм.

Сенатар-рэспубліканец Джон Маккейн, старшыня камітэта сената па ўзброеных сілах і кіраўнік дэлегацыі кангрэса ў Мюнхене, называе пазіцыю Меркель «непрымальнай» і «жудасна няправільнай». Генерал Філіп Брыдлаў, камандуючы амерыканскімі войскамі ў Еўропе, будучы міністр абароны ЗША Эштан Картэр і шэраг былых амерыканскіх паслоў ва Украіне і НАТА публічна падтрымалі ўзбраенне Украіны.

У сваю чаргу, лагер прыхільнікаў дыпламатычнага рашэння лічыць, што трэба рэагаваць на агрэсію Пуціна эканамічным ціскам ў спалучэнні з вялікім эфектам прысутнасці НАТА ва Усходняй Еўропе.

Расія, у сваю чаргу, пастаўляе ў Данбас самы шырокі спектр зброі, ад комплексаў супрацьпаветранай абароны да танкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0