Прэм'ер-міністр Фіджы Варэке Баінімарама пацвердзіў раней агучаныя планы выдаліць з сцяга дзяржавы брытанскі «Юніён Джэк».

Па словах прэм'ера, змяніць дызайн дзяржаўнага сімвала неабходна для таго, каб парваць з каланіяльным мінулым краіны і паказаць, што Фіджы — сучасная, па-сапраўднаму незалежная дзяржава.

Таксама на сцягу Фіджы адлюстраваныя Крыж святога Георгія, леў, цукровы трыснёг, какосавая пальма, бананы і голуб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?