Усе пытанні, узнятыя ў часе прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі 29 студзеня, былі злабадзённымі і вострымі. Такое меркаванне выказала галоўная рэдактарка дзяржаўнай раённай газеты «Лунінецкія навіны» Таццяна Вайцяхоўская.

«Мне было цікава ўсё, любое пытанне, якое абмяркоўвалася. Праблему, сугучную маім перажыванням, падняў калега з недзяржаўнага выдання — сітуацыя з беларускай мовай. Мне яна таксама не абыякавая. Трэба, каб мова жыла. Я таксама лічу, што выкладанне асобных прадметаў на беларускай мове неабходна. Мне крыўдна, што ёсць газеты, дзе беларускай засталася толькі назва. Але я згодна з прэзідэнтам, і прыклад нашых суседзяў таму пацверджанне, што моўнае пытанне вельмі тонкае. Тут патрэбна далікатнасць. Вось мы робім газету ў газеце. У «Лунінецкіх навінах» на рускай мове выходзяць «Мікашэвіцкія гарызонты». Там асела шмат рускіх, якія прыехалі ў свой час з-за Урала. Але і ў гэтым укладышы мы ўжо стараемся ўводзіць беларускую мову, бо выраслі іх дзеці, якія вучыліся ў беларускіх школах. Трэба каб яны прывыкалі чытаць публікацыі на беларускай мове», — падзялілася практычным досведам галоўная рэдактарка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?