Gorillaz вяртаюцца! Пра гэта сведчыць Instagram аднаго з аўтараў віртуальнага музычнага праекта Джэймі Х’юлета. Дызайнер і мастак коміксаў выклаў новыя малюнкі ўдзельнікаў гурта Мурдаса і Нудла і пацвердзіў здагадкі і пытанні станоўчым адказам: «Так, Gorillaz вяртаюцца».

Патэнцыйны LP Gorillaz, піша часопіс NME, выйдзе пасля 4-гадовай паўзы.

Апошнім на сёння рэлізам мульцяшнага гурта з’яўляецца кампіляцыя «The Singles Collection 2001-2011», выдадзеная да 10-годдзя праекта.

Другі суаўтар Gorillaz, Дэйман Элбарн, у гэтыя чатыры гады быў заняты ў асноўным сольнымі праектамі: стварыў і выдаў сольны альбом «Everyday Robots» і напісаў музыку для мюзікла «Аліса ў краіне цудаў». Мюзікл будзе прэзентаваны ў манчэстарскім Palace Theatre у ліпені ў межах Манчэстарскага міжнароднага фестываля.

Gorillaz увайшоў у Кнігу рэкордаў Гінеса як «самы паспяховы віртуальны гурт». У сваёй капілцы праект мае безліч узнагарод, сярод якіх ёсць і «Грэмі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?