Ніякіх шараханняў не будзе, будзе шматвектарная палітыка, заявіў у праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь-1» 1 лютага міністр замежных спраў Уладзімір Макей, паўтараючы выказванні Аляксандра Лукашэнкі на прэс-канферэнцыі 29 студзеня.

«Вядома, МЗС не без недахопаў. Але пустыя развагі пра кіданні, шараханні з аднаго боку ў іншы ўзнікаюць і актыўна мусіруюцца, калі маюцца быць вялікія палітычныя кампаніі, чытай — прэзідэнцкія выбары ў гэтым годзе, ці яшчэ нейкія важныя палітычныя падзеі», - сказаў Уладзімір Макей.

Гэтыя развагі аб кіданнях, па словах кіраўніка беларускага МЗС, «выгадныя пэўным палітычным сілам, ці то на Усходзе, ці то на Захадзе». «Мы хочам быць роўнанабліжанасці і да Усходу, і да Захаду, і да Поўдня, і да Поўначы, і да космасу, і, можа быць да глыбінь Зямлі, — заявіў міністр замежных спраў. — Гэта наша разуменне, гэта цвёрдая ўстаноўка прэзідэнта, які сказаў, што наша палітыка павінна быць шматвектарнай».

«Таму хай усё супакояцца, ніякіх шараханняў не будзе, будзе сапраўды праводзіцца шматвектарная палітыка», — паабяцаў Уладзімір Макей.

Нагадаем, што выраз «мы не будзем шарахацца» 29 студзеня некалькі разоў паўтарыў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?