У нядзелю, 1 лютага, каля 21-й гадзіны ў Бабруйску прагрымеў выбух. Здарэнне адбылося каля крамы «Корзинка» на вуліцы Батава. Як піша «Вечерній Бобруйск», падарваў сябе мужчына, асоба якога пакуль не высветленая.

Па словах прадавачкі, мужчына гадоў 50, прыстойна апрануты перад гэтым зайшоў у краму, купіў дзве бутэлькі гарэлкі і адну віна, мандарыны. Ён папрасіў прадавачку адкаркаваць адну бутэльку, прапаноўваў выпіць разам. Жанчына кажа, што пры гэтым ён сказаў нешта накшталт «мне ўжо ўсё адно…» Паводле папярэдніх звестак, выбух мог адбыцца ад безабалонкавага снарада.

Да месца выбуху прыбылі міліцыя, медыкі, сапёры. Некалькі гадзін, да 24-й, месца здарэння было ачэпленае. Аднак сапёры не выявілі другой выбуховай прылады.

Акрамя загінулага мужчыны, ніхто ад выбуху не пацярпеў. Яго цела адправілі на экспертызу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?