AP

AP

Высокапастаўленыя амерыканскія чыноўнікі і вайскоўцы пасля новых паражэнняў ўкраінскай арміі зноў пачалі разглядаць магчымасць паставак Кіеву абарончых узбраенняў. Аб гэтым піша New York Times.

Пастаўкі зброі, па інфармацыі газеты, падтрымлівае галоўнакамандуючы НАТА ў Еўропе Філіп Брыдлаў. Гэта пытанне, як сцвярджае выданне, будзе абмяркоўвацца на гэтым тыдні ў ходзе візіту ў Кіеў дзяржсакратара ЗША Джона Керы, пры гэтым у перамовах можа прыняць удзел старшыня аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў Узброеных сіл ЗША Марцін Дэмпсі.

Акрамя таго, сваю пазіцыю можа перагледзець памочнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы С'юзан Райс, якая раней была супраць паставак зброі Украіне

У той жа час Белы дом пакуль афіцыйна не вызначыўся са сваёй пазіцыяй.

Прадстаўнік адміністрацыі прэзідэнта ЗША Бернадэт Міхэн адзначыла, што Вашынгтон імкнецца да ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны дыпламатычнымі метадамі, аднак разглядае і «іншыя магчымасці, якія могуць дапамагчы перамоўнага рашэнню крызісу».

Пачаць пастаўкі зброі Украіне заклікалі восем былых высокапастаўленых прадстаўнікоў амерыканскай адміністрацыі, уключаючы уключаючы былога кандыдата на пасаду кіраўніка Пентагона Мішэль Флурной, былога кіраўніка ўзброеных сілаў НАТО Джэймса Стаўрыдзіса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?