Прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу Сі-эн-эн, што эскалацыя канфлікту на ўсходзе Украіны з'яўляецца «сведчаннем дрэнных рашэнняў, якія спадар Пуцін прымае ад імя Расіі».

twitter.com/WhiteHouse

twitter.com/WhiteHouse

Амерыканскі прэзідэнт зноў падкрэсліў, што «анексія Крыма абернецца для Расіі не выгадай, а вялікімі стратамі».

«Прайшлі тыя дні, калі заваёва зямель было формулай вялікай нацыі», — заявіў Барак Абама.

На думку амерыканскага лідара, у апошні год Пуцін прымаў спантанныя і непрадуманыя рашэнні, паколькі падзеі ва Украіне зімой мінулага года заспелі расійскага лідара знянацку.

«Пуцін прыняў гэтае рашэнне з нагоды Крыма і Украіны не ў сілу нейкага грандыёзнага стратэгічнага плана, а таму, што ён быў заспеты знянацку пратэстамі на Майдане і наступным ўцёкамі Януковіча пасля таго, як пры нашым пасярэдніцтве было заключана пагадненне аб пераходным перыядзе ва Украіне», — сказаў Барак Абама.

«Імправізацыі, якімі ён (Пуцін) займаўся з гэтага моманту, зацягвалі яго глыбей і глыбей у сітуацыю, якая з'яўляецца парушэннем міжнароднага права, якая парушае тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Украіны, гэтая сітуацыя дыпламатычна ізалявала Расію, прымусіла Еўропу з асцярожнасцю і неахвотай весці бізнес з Расіяй і прывяла да санкцый, якія наносяць шкоду расійскай эканоміцы ў той час, калі падаюць нафтавыя даходы «, — заявіў прэзідэнт ЗША.

Барак Абама сказаў у інтэрв'ю амерыканскаму тэлебачанню, што расейскі лідар ігнаруе прапановы Вашынгтона.

Паводле яго слоў, існуюць абмежаванні ў тым, што ЗША могуць зрабіць у ваеннай сферы для вырашэння канфлікту, улічваючы памер расійскай ваеннай машыны і той факт, што Украіна не з'яўляецца чальцом НАТО.

Мы можам рабіць так, каб цана (для Расіі) станавілася вышэй і вышэй, менавіта гэта мы і робім. Мы можам аказваць дыпламатычны ціск. Я не думаю, што было б разумна для ЗША і свету ўвязвацца ў ваенны канфлікт з Расіяй», — сказаў Барак Абама.

Па словах амерыканскага прэзідэнта, ён не мае асаблівага аптымізму з нагоды поспеху ў перамовах з Пуціным, асабісты рэйтынг якога ў Расіі застаецца высокім.

«Ці гатовы Пуцін да ўгоды? Пакуль што мы бачым шмат гутарак —з канцлерам Меркель, прэзідэнтам Аландам і з намі — у якіх ён кажа адно, а яго наступныя дзеянні кажуць пра іншае», — кажа Барак Абама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?