Дзмітрый Яраш, які пасля ранення ў руку праходзіць лячэнне ў днепрапятроўскай лякарні ім. Мечнікава, прагназуе, што Расійская Федэрацыя хутка разваліцца.

politrada.com

politrada.com

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю «Нація.інфо», апублікаваным у Facebook.

«У мяне нават няма ў тым сумневаў. Гадоў 10-20, і той імперыі ўжо не будзе. Расейцы будуць мець сваю нацыянальную дзяржаву», — адзначыў Яраш.

Ён таксама заклікаў расейцаў і жыхароў акупаваных украінскіх тэрыторый не баяцца прыехаць ва Украіну на тлумачальную гутарку.

«Гарантую бяспеку, спакойна пагутарым. Я нікога не з'ем і кроў іх дзяцей не вып'ю», — сказаў лідар ПС.

Паводле яго слоў, Украіна ваюе на Данбасе ў імя справядлівасці, свабоды і дабрабыту ўкраінскага народа.

«Гэта святая вайна украінцаў. І мы яе выйграем, чаго б гэта ні каштавала», — упэўнены Яраш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?