Падраздзяленні ўзброеных сіл Украіны правялі спецаперацыю, у выніку якой былі знішчаны самалёты і баявыя верталёты баевікоў.

Пра гэта «Украінскай праўдзе» распавёў в.а. кіраўніка прэс-цэнтра Генштаба Украіны Уладзіслаў Селязнёў.

«У зоне АТА ў выніку праведзенай спецаперацыі знішчана авіятэхніка баевікоў. Гэта тая тэхніка, якой хваліліся баевікі, якія распавядалі, што ў іх ёсць авіяцыя, якую яны планавалі выкарыстаць супраць нашых сіл, якія знаходзяцца ў раёне правядзення АТА», — сказаў Селязнёў.

Ён не ўдакладніў, дзе менавіта знаходзіцца аэрадром, адзначыўшы, што гэтая інфармацыя закрытая.

«Гэта варожая тэхніка. Мі-24 — гэта баявая тэхніка», — удакладніў ён.

Мінабароны Украіны ў сваю чаргу паведаміла, што напярэдадні, падраздзяленнямі Узброеных сіл Украіны былі знішчаныя 4 танкі, 9 баявых браніраваных машын, 4 РСЗА «Смерч», 12 РСЗА «Град», 18 адзінак аўтамабільнай тэхнікі, адзін самалёт Л-39, 2 самалёты АН 2, адзін ЯК-52, 2 самалёты ЯК-50 і 4 верталёты Мі-2.

Некалькі дзён таму расійскі тэлеканал Lifenews паказаў сюжэт пад назвай «У сіл Наваросіі з'явілася падтрымка з паветра».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0