Праграма пад назвай Facebook Lite дасяжная праз Play Store пакуль толькі для абмежаванай колькасці краін у Азіі і Афрыцы. З Беларусі спампаваць яе копію на свой страх і рызыку можна, напрыклад, адсюль. У спісе праграм яна з’явіцца пад назвай «Lite».

Праграма з’яўляецца спрошчанай знешне, але амаль не пазбаўленай асноўнага функцыяналу версіяй асноўнай праграмы Facebook для смартфонаў. Яна патрабуе версію Android 2.2 альбо навейшую. У ёй можна чытаць і каментаваць запісы, дадаваць уласныя запісы і фота. Трафік сціскаецца з разліку на слабое 2G-злучэнне. Што важна, яна дазваляе весці перапіску без дапамогі баковай праграмы Messenger. 

Facebook Lite «важыць» толькі 700 Кб на тэлефоне, у аператыўнай памяці займае каля 30 Мб.

Верагодна, яна спадабаецца не толькі ўладальнікам слабых смартфонаў.

Асноўную праграму Facebook цяжка выкарыстоўваць уладальнікам старых смартфонаў, яна патрабуе шмат памяці і сістэмных рэсурсаў. Дадатковая праблема — неабходнасць асобнай праграмы для перапіскі. Разам яны «важаць» 54 Мб і займаюць у «аператыўцы» 80-120 Мб. 

Праграма Facebook Lite, як і асноўная праграма Facebook, пакуль не падтрымлівае беларускі інтэрфэйс, але падтрымлівае рускі.

Праграма відавочна разлічаная на экспансію на рынкі бедных краін, на якіх у бліжэйшы час чакаецца найбольшы рост карыстальнікаў. Дзеля падтрымкі такіх рынкаў Facebook і іншыя ІТ-гіганты запусцілі праект Internet.org, у межах якога дадуць бясплатны доступ да часткі інтэрнэту (навіны, адукацыя, пошук працы, надвор’е, Вікіпедыя, сацсеткі…) бедным краінам. Аналагічны Project Loon распачала Google.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?