Прарасійскія баевікі парушылі перамір'е і атакуюць украінскія войскі ў шмат якіх кропках Данецкай і Луганскай абласцей, утым ліку пад горадам Марыюпаль, сказаў генеральны сакратар альянса Енс Столтэнберг.
«Некалькі месяцаў мы бачым прысутнасць расійскіх войск на ўсходзе Украіны, а таксама значнае павялічэнне колькасці расійскага цяжкага рыштунку, такога як танкі, артылерыя і прасунутыя сістэмы супрацьпаветранай абароны», - гаворыцца ў дакумэнце.
НАТА заявіла, што расійскія войскі на ўсходзе Украіны падтрымліваюць наступальныя апэрацыі баевікоў сістэмамі сувязі і радыё-электроннай барацьбы, СПА, беспілотнікамі, сістэмамі залпавага агня.
«Я настойліва заклікаю Расію спыніць ваенную, палітычную і фінансавую падтрымку сэпаратыстаў, спыніць спробы дэстабілізаваць Украіну і паважаць свае міжнародныя абавязкі», - кажа Столтэнберг.