Украінскі нардэп ад «Радыкальнай партыі» Зміцер Лінько сустрэў у Страсбургу лідара расійскіх камуністаў Зюганава і абліў таго крывёю, папярэдне «даўшы па варожай пысе».
Аб гэтым паведамляе сам нардэп на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
«Разам з украінскай супольнасцю Страсбурга і паплечнікамі з фракцыі Радыкальнай партыі Алега Ляшка ва ўкраінскім парламенце, мы пікетавалі будынак ПАРЕ патрабуючы пазбавіць голасу расійскую дэлегацыю.
У ходзе правядзення пікету з'явілася правакатарша са сцягам ДНР. Ануча была неадкладна знішчана камбатамі-нардэпамі Арцёмам Вітко і Змітром Ліньком. Калі з'явілася расійская дэлегацыя, а менавіта — лідар КПРФ Генадзь Зюганаў, патрыёты-радыкалы пад скандаванне «на вашых руках кроў нашых братоў» залілі пасланцоў крывавай Масквы крывёю.
Камунякі-рашысты далі рады толькі выкрыкваць «і тут бандэраўцы». Мы пераможам, і на Данбасе, і ў Крыме, і ў Еўропе!!», — піша Зміцер Лынько.
Варта адзначыць, што партыя КПРФ не аднойчы выказвалася ў падтрымку «апалчэнцаў» Данбаса, а некаторыя нават абвінавачваюць яе ў непасрэднай вярбоўцы баевікоў.