Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка тэрмінова вяртаецца з Саудаўскай Аравіі для правядзення пасяджэння Рады нацыянальнай бяспекі і абароны ў сувязі з абстрэлам Марыупаля.

«Міжнародная кааліцыя ў падтрымку Украіны павінна даць рашучы адпор злачынствам тэрарыстаў, узмацніць усе формы ціску на тых, хто іх спансіруе і ўсебакова падтрымлівае. Менавіта пра гэта сёння я казаў у Эр-Рыядзе і па тэлефоне з лідарамі вядучых краін свету, і цяпер тэрмінова вяртаюся ва Украіну для правядзення пасяджэння РНБА з мэтай рашучай каардынацыі дзеянняў у сувязі з гэтым жахлівым злачынствам», - гаворыцца ў заяве спадара Парашэнкі.

У выніку абстрэлу баевікамі Марыупаля загінулі 30 чалавек, каля 100 параненыя, а лідар «ДНР» Захарчанка заявіў пра наступ на горад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?