Воўк пакусаў трох жыхароў вёскі Мядзведаў Светлагорскага раёна. Пацярпелыя шпіталізаваны ў цэнтральную раённую бальніцу.

Драпежнік з'явіўся ў вёсцы позна ўвечары. У адным з двароў ён напаў на сабаку, аднак гаспадару ўдалося адбіць яго ад ваўка. Пасля гэтага жывёла кінулася ў другі двор, дзе пакусала іншага вяскоўца, які выйшаў на шум.

Пасля гэтага воўк перабег на паралельную вуліцу і накінуўся на двух чалавек, якія знаходзіліся ў двары.

Мясцовыя жыхары здолелі забіць драпежніка. Жывёла адпраўлена ў абласную ветэрынарную лабараторыю для правядзення аналізу на шаленства.

Пацярпелыя знаходзяцца ў раённай бальніцы. Ім прызначаны курс лячэння. Стан пацыентаў ацэньваецца як здавальняючы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?