Дакладныя новыя цэны пакуль невядомыя. Верагодна, з імі можна будзе азнаёміцца бліжэй да 1 лютага на сайце правайдара.

Паводле паведамлення правайдара, павышэнне цэн закране ўсіх абанентаў. У сярэднім тарыфы стануць вышэйшымі на 11%.

Правайдар тлумачыць падаражанне неабходнасцю нарошчваць тэмпы будаўніцтва Ethernet-сеткі і жаданнем прадставіць новыя сервісы. Павышэнне цэн правайдар называе нязначным.

«Для «Атлант Тэлекам» карэктыроўка цэн — вымушаная мера, якая дазволіць рэалізаваць усе планы на бягучы год і парадаваць кліентаў сапраўды цікавымі і карыснымі праектамі і сэрвісамі, першыя з якіх кампанія анансуе ўжо ў канцы студзеня і пачатку лютага», — піша кампанія ў прэс-рэлізе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?