Элан Маск у цэнтры кіравання палётамі. Фота: Brian van der Brug/Los Angeles Times/MCT

Элан Маск у цэнтры кіравання палётамі. Фота: Brian van der Brug/Los Angeles Times/MCT

Інфармацыя аб магчымасці вялікіх інвестыцый Google у касмічную кампанію з’явілася ў The Wall Street Journal яшчэ 19 студзеня. Цяпер угода афіцыйна зацверджаная, сталі вядомыя дэталі.

За 1 млрд даляраў Google і Fidelity атрымаюць блізу 10% акцый касмічнай кампаніі Элана Маска, што значыць ацэнку капіталізацыі SpaceX у 10 млрд даляраў.

Верагодна, Google цікавяць ідэі спадарожнікаў SpaceX для распаўсюду інтэрнэту па ўсё Зямлі, нават у бяднейшых рэгіёнах. Падобны праект мае сам пошукавы гігант — у межах Project Loon кампанія збіраецца раздаваць інтэрнэт з аэрастатаў.

***

SpaceX — першая прыватная кампанія, якая дастаўляе грузы на МКС па кантракце з NASA. Яна карыстаецца ўласнымі распрацоўкамі: ракетай Falcon 9 і касмічным грузавіком Dragon. У студзені 2015 года SpaceX паспрабавала зрабіць ракету шматразовай.

Сярод іншых праектаў Элана Маска плацёжная сістэма PayPal, што дабралася да Беларусі летам 2014 года, аўтакампанія Tesla, што вырабляе высокатэхналагічныя электрамабілі. У недалёкай будучыні вынаходнік плануе запусціць «пасажырапровад» Hyperloop. 15 студзеня Элан Маск уклаў 10 млн даляраў у бяспечнае развіццё штучнага інтэлекту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?