Камандзірам батальёна зацверджаны падпалкоўнік Уласенка Вячаслаў Віктаравіч з пазыўным «Філін».

Частка салдат батальёна «Данбас» першага набору прынялі рашэнне аб пераходзе з Нацгвардыі пад упраўленне Узброеных сіл Украіны. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на старонцы батальёна ў фэйсбуку.

«Не жадаючы прымаць удзел у далейшай эскалацыі напружання ў падраздзяленні, частка байцоў батальёна «Данбас» першага набору, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях і вызваленні гарадоў Новаекацярынаўка, Лісічанск, Арцёмаўск, Папасная, Ілавайск і інш. населеных пунктаў Данецкай і Луганскай абласцей, прынялі рашэнне аб пераходзе і далейшым праходжанні службы ў шэрагах Узброеных сіл Міністэрства абароны Украіны», — ідзе гаворка ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?