Невядомы мужчына, які захапіў закладнікаў у аддзяленні пошты ў парыжскім прыгарадзе Каломб, затрыманы паліцыянтамі. Усе трое закладнікаў, якія знаходзіліся ў яго руках, вызваленыя. Яны пакінулі месца здарэння цэлымі і здаровымі ў суправаджэнні паліцэйскіх.

Захоп закладнікаў у паштовым аддзяленні ў Каломбе адбыўся ў сярэдзіне дня. Зламыснік выклікаў па тэлефоне на месца здарэння супрацоўнікаў паліцыі, заявіўшы, што ён сур'ёзна узброены.

Як падкрэсліваюць у праваахоўных органах, сувязі з тэрарызмам дадзены інцыдэнт не мае. Гаворка ідзе пра псіхічна неўраўнаважанага чалавека, які, па некаторых дадзеных, нядаўна перажыў трагедыю ў асабістым жыцці.

Дакладных звестак, чым ён быў узброены, пакуль няма, аднак вядома, што пры ім знойдзены заплечнік. Праверкай змесціва занятыя спецыялісты паліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?