Як паведамілі ва УСК па Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося вечарам 12 студзеня на беразе Нёмана.
18-гадовы хлопец вучыў свайго 15-гадовага прыяцеля прыёмам самаабароны з выкарыстаннем нажоў. Малодшы не здолеў ухіліцца ад удару і атрымаў ранне нажом у жывот.
«Усвядоміўшы, якія будуць наступствы, сябры вырашылі схаваць тое, што адбылося. Для гэтага 18-гадовы сам сабе нанёс некалькі удараў нажом у жывот, пасля чаго выклікаў хуткую дапамогу і паведаміў, што на іх напаў невядомы, які нажом прычыніў абодвум цяжкія траўмы», — расказалі ва УСК.
Хлопцы знаходзяцца ў бальніцы. На старэйшага заведзена крымінальная справа за наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання.
0
0
0
0
0
0