Старшыня Нацыянальнага банка Украіны Валерыя Гонтарава атрымлівае заробак 10 тыс. грыўняў [па курсе Нацбанка Беларусі 9,39 млн беларускіх, ці 625 даляраў — НН] і незадаволена ім.
Пра гэта Гонтарава заявіла падчас выступу ў сесійнай зале Вярхоўнай Рады Украіны.
Так, на пытанне дэпутата, які ў яе заробак, Гонтарава адказала, што такі, які вызначылі для работнікаў бюджэтнай сферы.
«Вы (нардэпы) замарозілі заробак (кіраўніка НБУ) на ўзроўні 7-мі мінімальных заробкаў. Мой заробак 10 тысяч грыўняў у месяц. Я не згодна з такім узроўнем заробку. Не згодныя з ім і мае намеснік, дырэктары дэпартаментаў, рада НБУ … Мы спадзяемся, што Рада зменіць памеры нашых заробкаў», — заявіла Гонтарава.
0
0
0
0
0
0