Рэсурс Greenmap.by з’явіўся як адказ на самыя папулярныя запыты да інфацэнтру па пытаннях утылізацыі адходаў і хімічнай бяспекі Цэнтру экалагічных рашэнняў у Мінску і запаўняецца сіламі каля 20 валанцёраў ды наведнікамі рэсурса.

Прыкладна на Новы год на карце з’явіўся Маладзечна, ужо 18-ты горад, для якога пазначаныя пункты прыёму шкла, паперы, месцы, куды можна адвезці старую непрыдатную мэблю, здаць ртутныя лямпы і батарэйкі, аўтапакрышкі і акумулятары і іншае.

У планах новыя пласты карты: крыніцы аднаўляльнай энергіі, якія ёсць у раёнах (сонечныя панэлі і ветракі), карта экалагічных арганізацый. Някепска было б нанесці ўсё, што тычыцца ровараў (крамы, майстэрні, велааптэчкі) і экатавараў (арганічныя фермы і вегетарыянскую інфраструктуру, каб было прасцей жыць у свеце шашлыка і кіўбасы).

Карту можна праглядзець па адрасе greenmap.by/map.html. Дадаць новыя кропкі можна самастойна як з настольнага камп’ютара, так і праз праграмы для iOS ды Android. Звязацца з аўтарамі праекту можна праз [email protected] альбо патэлефанаваць кіраўніцы Марыі Сума на нумар +375295596119.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?