У Пінску а сёмай гадзіне раніцы 13 студзеня здарыўся пажар у кватэры на першым паверсе дзевяціпавярховага шматкватэрнага жылога дома па вуліцы Івана Чуклая. 

Як паведаміў прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, звёнамі газадымаахоўнай службы з кватэры, якая гарэла, былі выратаваныя 85-гадовая гаспадыня і яе 58-гадовы сын.

Мужчына брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі дастаўлены ў пінскую цэнтральную бальніцу з дыягназам «вострае атручэнне прадуктамі гарэння цяжкай ступені».

Яго маці была агледжана медыкамі хуткай дапамогі і ад шпіталізацыі адмовілася.

Пажар патушылі за дзевяць хвілін. Агнём пашкоджаны канапа і ўнутраная аддзелка ў кватэры. 

Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаецца версія — неасцярожнасць пры курэнні сына гаспадыні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?