Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова, вечарам 12 студзеня прахожыя паведамілі ў міліцыю, што на праезнай частцы каля дома № 45 па вуліцы Маякоўскага ў Докшыцах знойдзены труп мужчыны з прыкметамі аўтанаезду. 

Следча-аператыўная група, якая выехала на месца здарэння, устанавіла, што загінулы — мясцовы жыхар, інвалід II групы 1963 года нараджэння. 

Падчас агляду месца здарэння следчымі сумесна са спецыялістамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз устаноўлены адбітак пратэктара шын аўтамабіля, кіроўца якога, як мяркуецца, учыніў наезд на загінулага. 

З мэтай вышуку аўтамабіля ў пяці раёнах вобласці ўводзіўся план «Перахоп», падчас рэалізацыі якога супрацоўнікамі ДАІ Докшыцкага РАУС каля дома, размешчанага непадалёк ад месца дарожна-транспартнага здарэння, быў знойдзены аўтамабіль Mazda 626. Падчас агляду машыны было выяўленае супадзенне адбітка пратэктара шын аўтамабіля з выяўленымі на месцы здарэння слядамі, на дне аўтамабіля знойдзеныя сляды крыві. 

Кіроўца затрыманы і дае паказанні. На момант затрымання знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. 

Па факце дарожна-транспартнага здарэння Докшыцкім раённым аддзелам СК распачатая справа на падставе ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правіл дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Прызначаны шэраг судовых экспертыз, следчыя працягваюць працу з падазроным, сведкамі і відавочцамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?