Форвард Віталь Радзівонаў працягнуў кантракт з ФК БАТЭ, паведамляе сайт клуба.
Сканчаецца ўжо дзявяты сезон форварда ў барысаўскім клубе. Да БАТЭ Радзівонаў далучыўся ў пачатку 2006 года і толькі ў першай палове 2009-га на правах арэнды выступаў у нямецкім «Фрайбургу» (другая бундэсліга).
За час, праведзены ў складзе «жоўта-сініх», Радзівонаў стаў васьміразовым чэмпіёнам Беларусі, двойчы выйграваў Кубак краіны і тройчы — Суперкубак, шэсць разоў удзельнічаў у групавых стадыях Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.
Віталь валодае некалькімі індывідуальнымі рэкордамі: з'яўляецца лепшым бамбардзірам у гісторыі БАТЭ (118 галоў), а таксама найлепшым беларускім снайперам у еўракубках (19). Усяго ён на дадзены момант правёў у форме барысаўчан 307 афіцыйных матчаў.