Міністр эканомікі Венгрыі Міхай Варга прапанаваў увесці падатак на карыстанне інтэрнэтам.
Законапраект аб падатку на інтэрнэт быў зарэгістраваны ў парламенце, піша Portfolio.hu.
Дакумент прадугледжвае рост падатку, які спаганяецца прапарцыйна павелічэнню інтэрнэт-трафіку.
Базай падаткаабкладання будзе інтэрнэт-трафік у гігабайтах. Стаўка падатку складзе 150 форынтаў ($0,6) за кожны спажыты гігабайт.
Калі парламент падтрымае законапраект, новы закон абавяжа інтэрнэт-правайдэраў разлічваць аб'ём падатку і выплачваць яго да 20 чысла кожнага месяца.
Ва ўрадзе Венгрыі ацэньваюць дадатковыя паступленні ў дзяржаўны бюджэт ад увядзення новага падатку ў памеры 20 млрд форынтаў ($80 млн).
0
0
0
0
0
0