Магутная атака на charter97.org вялася сёння раніцай, паведамляе сайт выдання.

Магчыма, нашы наведвальнікі заўважылі, што а 9:30 доступ да сайта быў ускладнены.

Як паведамляе служба тэхпадтрымка, з адраса 107.150.62.19 праводзілася масаванае сканаванне сайта і сервера на наяўнасць уразлівых месцаў. Цягам 10 хвілін да сервера была накіраваная велізарная колькасць запытаў, што прывяло да запаволення працы і праблемаў з доступам.

Звычайна, такую актыўную цікавасць праяўляюць хакеры і з дапамогай перабору магчымых уразлівых месцаў вызначаюць напрамкі далейшай атакі на сайт. Не выключана, што далей будуць зробленыя спробы ўзлому або размеркаванага нападу.

Атака была спыненая, накіраваная скарга амерыканскаму правайдэру, якому належыць IP-адрас. Наша тэхпадтрымка прыкладае ўсе неабходныя намаганні для абароны сайта, гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0