Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб абмежаванні да 20% долі замежных акцыянераў ў капітале расійскіх СМІ.

Да гэтага ў Расіі замежнікі маглі валодаць долямі да 50% капіталу.

Акрамя таго, згодна з законам, не маюць права выступаць заснавальнікамі СМІ замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства, а таксама грамадзяне РФ, якія маюць грамадзянства іншай краіны.

Пад дзеянне закона патрапіць каля 30 сродкаў масавай інфармацыі, якія працуюць на дадзены момант у Расіі.

Закон прадугледжвае пераходны перыяд: расійскія СМІ з замежным удзелам могуць змяніць склад заснавальнікаў у адпаведнасці з новым становішчам закона да 1 студзеня 2017 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?