Гэтая ініцыятыва належыць Міністэрству гандлю.

Пра яе стала вядома днямі, калі на канферэнцыі «Дзелавы інтэрнэт» выступіла начальнік Упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантроля за рэкламай Ірына Барышнікава.

Паводле яе слоў, падчас праверак дзясятка інтэрнэт-крам, размешчаных на Onliner.by, былі выяўленыя парушэнні. У прыватнасці, цэны там былі пазначаныя ў замежных валютах.

Калі сайт не адрэагуе на заўвагі, тады Міністэрства гандлю падыме пытанне аб пазбаўленні яго ліцэнзіі Міністэрства сувязі на аказанне паслуг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?