Ва ўсіх пунктах абслугоўвання па сістэме Blizko ААТ «ААБ «Беларусбанк» стала даступнай паслуга па ажыццяўленні пераводаў «Фарсаж». 

Як паведамляе прэс-служба «Беларусбанка», пры дапамозе гэтай паслугі кліентам банка дадзеная магчымасць адпраўкі пераводаў больш як у 23 тысячы аддзяленняў «Пошты Расіі» на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і атрымання пераводаў адтуль. 

Пераводы «Фарсаж» ажыццяўляюцца толькі ў расійскіх рублях. Плата за аперацыю складае 1,8% ад сумы (але не менш за 149 расійскіх рублёў). 

«У Расійскай Федэрацыі пераводы «Фарсаж» сталі адной з самых запатрабаваных фінансавых паслуг «Пошты Расіі», бо з'яўляюцца надзейным і зручным спосабам пералічэння грашовых сродкаў фізічным асобам. Усё большую папулярнасць яны знаходзяць дзякуючы даступнай цане і высокай хуткасці дастаўкі», — адзначае прэс-служба «Беларусбанка». 

Пераводы «Фарсаж» можна атрымаць ці адправіць у 475 пунктах абслугоўвання «Беларусбанка» па сістэме Blizko.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?