Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў загадаў cтварыць арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Аляксандра Салжаніцына.

«Указам прэзідэнта Расіі ад 27 чэрвеня 2014 №474 прадугледжана святкаванне ў 2018 годзе 100-годдзя з дня нараджэння А.Салжаніцына. Ураду было даручана ўтварыць адпаведны арганізацыйны камітэт і зацвердзіць яго склад», — гаворыцца ў паведамленні.

Аргкамітэту даручана ў трохмесячны тэрмін распрацаваць і зацвердзіць план асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання памятнай даты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?