У Лунінецкім раёне 9 ліпеня ў ДТЗ пацярпеў школьнік. 

Як паведаміла старшы інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Касьянік, у 7.15 у вёсцы Азярніца на вуліцы Зялёнай 46-гадовы вадзіцель «Фольксвагена-Транспарцёра» ўчыніў наезд на хлопчыка. Паводле папярэдніх звестак, дзіця ішло па краі праезнай часткі ў спадарожным напрамку аўтамабіля. 

У выніку ДТЗ 12-гадовы хлопчык атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму, пералом асновы чэрапа, гематомы ў вобласці чэрапа і быў дастаўлены на лячэнне ў рэанімацыйнае аддзяленне Лунінецкай цэнтральнай раённай бальніцы. 

Школьнік — жыхар вёскі Азярніца, вадзіцель — вёскі Кажан-Гарадок.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?