Па просьбе арганізатараў чэмпіянату Еўропы па мастацкай гімнастыцы ў Баку беларуская зборная адмовілася ад музыкі армянскага кампазітара Арама Хачатурана, паведаміла галоўны трэнер каманды на прэс-канферэнцыі ў Мінску 1 чэрвеня.

Паводле яе слоў, паўгода зборная выступала пад «Танец з шаблямі» Хачатурана, а цяпер у тэрміновым парадку трэніруе іншае практыкаванне пад іншую музыку. Менавіта гэтым, паводле слоў Ляпарскай, абумоўлены нізкія месцы на этапе Кубка свету ў Мінску пры выкананні практыкавання з мячамі і стужкамі. Беларускія групавічкі 31 мая занялі шостае месца ў мнагаборстве (другое месца з булавамі і сёмае — з мячамі і стужкамі), а на наступны дзень сталі сёмымі ў практыкаванні з мячамі і стужкамі. «Ёсць за што палаяць, але больш — за што пашкадаваць», — сказала Ляпарская.

30-ты чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы пройдзе ў Баку 13—15 чэрвеня.

Варожасць паміж Азербайджанам і Арменіяй доўжыцца ўжо чвэрць стагоддзя.

Вальс Арама Хачатурана

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?