У Кіеве работнікі камунальных службаў разабралі барыкаду каля стадыёна «Дынама» імя Лабаноўскага, паведамляе TSN.ua.

Прычым, барыкаду ўдалося разабраць толькі з другой спробы.

«Камунальныя работнікі ўзгаднілі працы з кіраўнікамі актывістаў, якія засталіся на Майдане, і прыступілі да работ у суботу раніцай. Аднак з Майдана прыйшлі іншыя актывісты з іншымі кіраўнікамі, якія былі супраць разбору барыкады. Яны прымусілі камунальнікаў выгрузіць брук і з'ехаць з месца падзей», — паведамляе ТСН.

Праз некалькі гадзін работнікі камунальных службаў зноў прыступілі да працы, цяпер каля стадыёна чыста.

Акрамя таго, у суботу раніцай каля барыкады непадалёк ад кіеўскай мэрыі актывісты, якія не збіраюцца сыходзіць з Майдана, палілі шыны ў знак пратэсту супраць намераў улады прыбраць намётавы гарадок.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0