У Грузіі назвалі дату падпісання пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. Як заявіў кіраўнік урада рэспублікі Іраклій Гарыбашвілі на сустрэчы са старшынёй Еўрапейскай рады Херманам ван Ромпеем, дамова будзе зацверджана 27 чэрвеня разам з Малдовай.

Прэм'ер-міністр адзначыў, што дамова вельмі важная для Грузіі.

«Яна перавядзе нашу краіну на новую прыступку адносін з ЕС і зробіць уступленне Грузіі ў ЕС незваротным», — дадаў ён.

Старшыня ЕС Херман Ван Ромпей падкрэсліў, што падпісанню пагаднення перашкаджае Расія.

«Вядома, мы бачым, што Расія ажыццяўляе ціск на Грузію для таго, каб падпісанне пагаднення аб асацыяцыі з ЕС не адбылося. Але ЕС цвёрда стаіць на сваёй пазіцыі», — сказаў Ромпей.

Старшыня ЕС таксама падкрэсліў, што парушаная тэрытарыяльная цэласнасць не перашкодзіць Еўрасаюзу працягваць палітыку асацыявання з Грузіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?