Прадстаўнікі прарасійскіх арганізацый і ўзброеныя баевікі з раніцы 14 мая прыйшлі да будынка вайсковай часткі №3037 у Будзёнаўскім раёне Данецка з мэтай захопу зброі.

Сепаратысты патрабуюць ад ваенных прызнання так званай Данецкай народнай рэспублікі і здачы зброі. Кіраўніцтва вайсковай часткі гатова абараняцца ад баевікоў і здаваць зброю не маюць намеру.

Гэта ўжо другая спроба баевікоў захапіць дадзеную вайсковую частку, зробленая ў маі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?