Афіцыйны Берлін падтрымаў улады Украіны ў правядзенні антытэрарыстычнай аперацыі супраць сепаратыстаў на ўсходзе краіны.
Намеснік афіцыйнага прадстаўніка ўрада ФРГ Георг Штрайтар паведаміў, што Кіеў не можа бясконца мірыцца з захопам аддзяленняў міліцыі і іншых аб'ектаў дзяржінфраструктуры ўзброенымі асобамі.
На думку Штрайтара, урад ва Украіне да гэтага часу паводзіў сябе «вельмі разумна і стрымана».
Пры гэтым канцлер Нямеччыны Ангела Меркель спадзяецца знайсці сумеснае дыпламатычнае рашэнне на маючай адбыцца 17 красавіка чатырохбаковай сустрэчы ў Жэневе.
Нагадаем, сустрэча павінна адбыцца з удзелам міністраў замежных спраў Украіны, Расіі, ЗША і Вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па знешняй палітыцы і бяспецы Кэтрын Эштан.
У афіцыйнай ўрадавай заяве дыялог у Жэневе пазначаны як «першы крок да аднаўлення парадку ва Украіне».