Нямецкі аўтагоншчык Міхаэль Шумахер, які знаходзіцца ў стане штучнай комы, падае прыкметы абуджэння.
29 снежня Шумахера шпіталізавалі ў адну з бальніц Грэнобля з сур'ёзнай чэрапна-мазгавой траўмай, якую ён атрымаў, катаючыся на лыжах у Мерыбелі.
У шпіталі ў сяміразовага чэмпіёна Формулы-1 выявілі кровазліццё ў мозг. З тых часоў 45-гадовы спартсмен перанёс дзве аперацыі. Ён знаходзіўся ў стане штучнай комы на працягу чатырох тыдняў, а затым быў уведзены ў фазу абуджэння.
0
0
0
0
0
0