Пра гэта заявіў у эфіры «Голасу Амерыкі» адзін з лідараў крымскататарскага народа Мустафа Джамілеў, які сустракаўся ў Турцыі з міністрам замежных справаў Ахметам Давутоглу.

Паводле яго словаў, актыўным дзеянням Турцыі замінае эканамічная залежнасць, таму што «50% газу яны атрымліваюць з Расіі, тавараабарот паміж гэтымі краінамі складае 38 мільярдаў даляраў», — паведамляе «Крым. Рэаліі».

«Калі гэта ўсё спыніць, то эканоміка апынецца ў крытычным стане», — адзначыў Джамілеў.

Ён дадаў, што пасля акупацыі Крыма Расіяй ён прасіў Анкару закрыць Басфорскі праліў для праходжання расійскіх ваенных караблёў і наблізіць турэцкі флот да берагоў паўвострава, «каб агрэсар не адчуваў сябе так упэўнена».

Турэцкі бок адказаў, што першы з гэтых крокаў супярэчыць міжнародным пагадненням па суднаходстве, а другі патрабуе рашэння НАТА.

Разам з тым Турцыя заяўляе аб непрыняцці анексіі Крыма Расіяй і працягвае лічыць паўвостраў тэрыторыяй Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?