Калумбійскі пісьменнік Габрыэль Гарсія Маркес шпіталізаваны ў адну з клінік Мехіка, паведамляе Reuters са спасылкай на міністэрства аховы здароўя Мексікі.

87-гадовы лаўрэат Нобелеўскай прэміі дастаўлены ў бальніцу з дыягназам «пнеўманія», аднак афіцыйных пацверджанняў гэтага пакуль няма. Пры гэтым тэлеканал Milenio паведамляе пра абязводжванне арганізму ў Маркеса.

Афіцыйнае паведамленне аб стане Маркеса апублікуюць пасля клінічных даследаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?