11 вагонаў грузавога цягніка (3 пустых і 8 гружаных) сышлi з рэек на станцыі Мінск — Сартавальны. Грузавы цягнік Маладзечна — Мінск ішоў з хуткасцю ўсяго 9 кіліметраў на гадзіну.

Усяго ў саставе цягніка было 62 вагоны. Вядуцца аднаўленча-рамонтныя работы. Для ліквідацыі наступстваў сыходу вагонаў выкарыстоўваюцца аднаўленчыя цягнікі.

У выніку здарэння экалагічных наступстваў і пацярпелых няма. Затрымкі ў руху пасажырскіх цягнікоў не было. Інцыдэнт расследуецца. Пра характар грузу не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?