Фота Валерыя Прыходкіна
У Калоніі N6 ў Бранскай вобласці пачаўся бунт. Каля 100 асуджаных патрабуюць сустрэчы з кіраўніцтвам мясцовага Упраўлення федэральнай службы выканання пакаранняў.
Больш за трыццаць чалавек ускрылі сабе вены на знак пратэсту супраць дзеянняў іншых зняволеных актывістаў, якія супрацоўнічаюць з адміністрацыяй калоніі. Гэтак сцвярджаюць сваякі зняволеных, якія ўвесь дзень дзяжураць каля зачыненага ўваходу ў калоніі.
Як перадае карэспандэнт «Дажджа», па перыметры калоніі дзяжурыць АМАП. Вядома, што ўначы каля 26 зняволеных з атраду №8 ускрылі сабе вены. Кажуць, што ў Клінцы выехала спецыяльная праверка з Масквы.
Прычынай бунту асуджаных можа быць дзейнасць так званых актывістаў — зняволеных, якія супрацоўнічаюць з адміністрацыяй калоніі. Калонія ў Клінцах сумна вядомая частымі выпадкамі, калі актывісты ажыццяўляюць здзекі, пабоі і жорсткія катаванні іншых зняволеных на карысць інтарэсаў адміністрацыі. Магчыма, сёння ўначы адбыўся адзін з такіх «выхаваўчых» эпізодаў.
Бунт зняволеных супаў са зменай кіраўніцтва УФСВП.
Відэасюжэт цалкам глядзіце тут.